Перайсці да зместу

Старонка:Выбраныя вершы (Чарот, 1925).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

2.

Паглядзі: на полі вораным
Сьлед праложан калясом.
Селянін ідзе ня змораным —
Корміць глебу ён аўсом.

І з сяўні за жменяй жменяю…
Шум насеньня, як дажджа.
Хоць загон блішчыць каменьнямі,
Верыць — будзе ураджай.

Ён палетак свой узораны
Барануе, рве дзірван.
За канём ідзе разораю.
Над сваёю працай пан.

Яго шнур спавіт быў межамі.
На чужынца пот ён ліў. —
Цяпер з думкай вольнай, сьвежаю
Ходзіць з песьняй па ральлі.