Гэта старонка не была вычытаная
Адбітак дзей душу хвалюе.
Гляджу я ў даль…
Даль гарыць.
Пра радасьць нашу веснавую
Іду усім я гаварыць.
Іду мяцежны і нястрымны…
У жывых мэлодыях жыцьця
Зьвіняць ружовыя кіалімы —
Краіны сонечнай прасьцяг.
Навек паводка зьбіла морак,
Вада размыла берагі…
І ноч, як выкінуты корак,
Сплыла абломкамі тугі.
Людзкія думы… Бор гамоніць…
Над борам песьні і вясна.
А ў сэрцы — рыпае гармонік,
А ў сэрцы — радасьць дзён адна.
1928 г.
|}