Перайсці да зместу

Старонка:Выбраныя вершы (Хадыка, 1932).pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

КРАЙ УЗРОС

Палявы прастор перада мной.
Зноў я ў хвалях травянога мора.
Неба дах над садам i гумном…
Здэцца, быў я тут яшчэ учора.

Здэцца, гэты сьцежак сіні шоўк
Мной учора ходжаны і мяты…
З прывітаньнем вечар падыйшоў,
Сьціпла стаў у дыме каля хаты.

Холадам павеяла імгла,
Пасылае вецер жвірам жорсткім.
Ў вішнях звон. Чаромха адцьвіла —
Па зямлі раскіданы пялёсткі.

Ў думах я мінаю паплавы,
Каля рэчкі ўзрушаны асокі.
І стаіць з абрубкам галавы
Сьцяты бурай топаль нявысокі.

Тут ўсё так — паўз кусьце пройма дзьме,
Дрэвы віснуць, як калісьці вісьлі…
Але ў снох ганей ня мала зьмен,
І аўсы шумець цьвісьці — бяз меж
На дрыгве раней ня сьмелі мысьліць.