Гэта старонка не была вычытаная
Хмараю злосьць схілю,
Змыю з дарог смугу.
Што аджыло — спалю,
Што не пасяг — змагу.
Слоты апошні хліп
Цэдзяць бяроз гукі…
Поля іржавы рып
Выйшлі сагнаць гудкі.
Трубіць зару паход
Ў мора агністых стром.
Новы дыміць завод,
Высіцца новы дом…
Праца цяжкіх патуг
Мае каштоўны плён.
Слаўлю адзіны рух
Да колектыўных дзён.
Слаўлю я хорам зор
Генія дзіўных зьмен.
Дбайна вядзе дазор
Гама жывых сырэн.
Тварам зямлі прабег
Клопат рабочых рук…
.........
Белы пушысты сьнег
Лёг на каменны брук.
|}