Перайсці да зместу

Старонка:Выбраныя апавяданні (Тургенеў, 1947).pdf/172

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Я ўспыхнуў — але Зінаіда, спрытна паклаўшы мне на плячо рукі і прыпадняўшыся, сказала крыху дрыжачым голасам: — Я ніколі не давала вашай светласці права быць дзёрзкім, ў таму прашу вас — пакінуць час. — Яна паказала яму на дзверы.

— Ды што вы, княжна, — прамармытаў Малеўскі і ўвесь пабялеў.

— Княжна права, — усклікнуў Белаўзораў і таксама ўстаў.

— Я, дапраўды, ніяк не чакаў, — прадаўжаў Малеўскі: — у маіх словах, здаецца, нічога не было такога… у мяне і ў думках не было абразіць вас… Даруйце мне.

Зінаіда акінула яго халодным позіркам і халодна ўсміхнулася. — Ну што-ж, застаньцеся, — сказала яна з неахайным рухам рукі. — Мы з мс’е Вальдэмарам дарэмна раззлаваліся. Вам весела скардзіцца… на здароўе.

— Даруйце мне, — яшчэ раз паўтарыў Малеўскі, а я ўспамінаючы рух Зінаіды, падумаў зноў, што сапраўдная каралева не магла-б з большай годнасцю паказаць смеламу на дзверы.

Гульня ў фанты прадаўжалася нядоўга пасля гэтай невялікай сцэны; усім крыху стала не па сабе, не столькі ад самой гэтай сцэны, колькі ад іншага, не зусім выразнага, але цяжкага пачуцця. Ніхто аб ім не гаварыў, але ўсякі адчуваў яго і ў сабе, і ў сваім суседзе. Майданаў прачытаў нам свае вершы — і Малеўскі з пераўвялічанай заўзятасцю расхваліў іх. — Як яму цяпер хочацца паказацца добрым, — шапнуў мне Лушын. Мы хутка разышліся. На Зінаіду раптам напала раздум’е; княгіня выслала сказаць, што ў яе баліць галава; Нірмацкі пачаў скардзіцца на свае рэўматызмы.

Я доўга не мог заснуць, мяне здзівіў расказ Зінаіды. — Няўжо ў ім быў намёк? — пытаўся я ў самога сябе: — і на каго, на што яна намякала? і калі на самай справе ёсць на што намякнуць — як-жа адважыцца… не, не, не можа быць, — шаптаў я, паварачваючыся з адной гарачай шчакі на другую… Але я ўспамінаў выраз твара Зінаіды ў часе яе расказу… я ўспомніў усклік, які вырваўся ў Лушына ў Няскучным, раптоўныя перамены ў яе абыходжанні са мною — і губляўся ў здагадках. «Хто ён?» Гэтыя два словы нібы стаялі перад маімі вачыма, накрэсленыя ў змроку; — нібы нізкае, злавеснае воблака павісла нада мною — і я адчуваў яго цяжар — і чакаў, што вось-вось яно зваліцца. Да многага я прывык, у апошні час, на многае наглядзеўся ў Засекіных: іх бязладнасць, сальныя недагаркі, паламаныя нажы