Перайсці да зместу

Старонка:Выбраныя апавяданні (Тургенеў, 1947).pdf/163

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

саламянага капелюша, падняла на мяне свае аксамітныя вочы.

— Што гэта вы робіце там, на такой вышыні? — запыта- лася яна ў мяне з нейкай дзіўнай усмешкай. — Вось, — прадаўжала яна: — вы ўсё запэўняеце, што вы мяне кахаеце, — саскочце да мяне на дарогу, калі сапраўды кахаеце мяне.

Не паспела Зінаіда сказаць гэтых слоў, як я ўжо ляцеў уніз, нібы хто падштурхнуў мяне ззаду. У сцяне было каля двух сажняў вышыні. Я ўлучыў на зямлю нагамі, але штуршок быў такі моцны; што я не мог утрымацца: я паваліўся і на міг страціў прытомнасць. Калі я апамятаўся, я, не расплюшчваючы вачэй, адчуў каля сябе Зінаіду. — «Любы мой хлопчык, — гаварыла яна, нахіліўшыся нада мною — і ў голасе яе гучэла ўстрывожаная пяшчотнасць: — як мог ты гэта зрабіць, як мог ты паслухацца… Я-ж цябе кахаю… устань».

Яе грудзі дыхалі каля маіх, яе рукі дакраналіся да маёй галавы, і раптам — што сталася са мною тады — яе мяккія, свежыя губы пачалі пакрываць увесь мой твар пацалункамі… яны дакрануліся да маіх губ… Але тут Зінаіда, напэўна, здагададася, па выразу майго твара, што я ўжо апрытомнеў, хоць я ўсё яшчэ вачэй не расплюшчваў — і, хутка прападняўшыся, прагаварыла: — «Ну ўставайце, свавольнік, неразумны; што гэта вы ляжыце ў пыле?» — Я ўстаў. — Падайце мне мой парасонік, — сказала Зінаіда: — бач, куды я яго кінула; ды не глядзіце на мяне так… што за глупства? вы не пабіліся? апякліся, бадай, у крапіве? Кажуць вам, не глядзіце на мяне… Ды ён нічога не разумее, не адказвае, — дадала яна, нібы пра сябе. — Ідзіце дадому, мс’е Вальдэмар, пачысціцеся — ды не смейце ісці за мною, а то я раззлуюся, і ўжо больш ніколі…

Яна не скончыла сваёй размовы і хутка пайшла, а я прысеў на дарогу… ногі мяне не трымалі. Крапіва апякла мне рукі, спіна ныла і галава кружылася — але пачуццё вялікага шчасця, якое я зазнаў тады, ужо не паўтарылася ў маім жыцці. Яно стаяла салодкім болем на ўсіх маіх членах і вылілася, нарэшце, у захопленыя прыжкі і ўскліцанні. Сапраўды: я быў яшчэ дзіця.

XIII

Я такі быў вясёлы і горды ўвесь гэты дзень, я так выразна адчуваў на сваім твары пацалункі Зінаіды — я з такім уздрыгам захаплення ўспамінаў кожнае яе слова — я так песціў сваё нечаканае шчасце, што мне рабілася нават страшна, не хаце-