Старонка:Востраў скарбаў.pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

І заспяваў песню, якая была так добра мне вядома

Пятнаццаць чалавек на скрынцы мерцвяка…

І і ўся каманда падхапіла хорам:

Йо-хо-хо, і бутэлька рому!

І пры трэцім „хо“, дружна вырвала рычагі кабестана.

Мне ўспомніўся наш стары „Адмірал Бенбоў“, здалося, быццам голас нябожчыка Бонса раптам далучыўся да матроскага хору. Хутка якар быў падняты і замацаваны на носе. Вецер раздзьмуў парусы. Зямля адступіла. Караблі, акружаўшыя нас, пачалі аддаляцца. І, перш чым я лёг на ложку, каб падрамаць хоць гадзінку, „Іспан'ёла“ пачала сваё плаванне да Вострава скарбаў.

Я не буду апісваць падрабязнасці нашага падарожжа. Яно было вельмі ўдачным. Карабль аказаўся ўзорным, каманда складалася са спрактыкаваных маракоў, капітан дасканала ведаў сваю справу. Але, перш чым мы дасягнулі Вострава скарбаў, адбыліся два-тры здарэнні, аб якіх варта спамянуць.

Раней за ўсё высветлілася, што містэр Эроў значна горшы, чым думаў аб ім капітан. Ён не карыстаўся сярод матросаў ніякім аўтарытэтам, і яго ніхто не слухаўся. Праз дзень-два пасля адплыцця ён з'яўляўся на палубе з цмянымі вачыма, чырвонымі шчокамі, з языком, які заплятаўся ды іншымі адзнакамі ап'янення. Час ад часу яго даводзілася з ганьбай гнаць у каюту. Ён часта падаў і разбіваўся. Здаралася, цэлыя дні ён ляжаў у сябе на ложку, не ўстаючы. Бывала, канешне, ён дні два хадзіў бадай што цвярозы і тады сяк-так спраўляўся са сваімі абавязкамі.

Мы ніяк не маглі зразумець, адкуль ён дастае выпіўку. Увесь карабль ламаў галаву над гэтай загадкай. Мы сачылі за ім, але нічога не высачылі. Калі мы пыталіся ў яго напрасцяк, ён, калі быў п'яны, толькі рагатаў нам у вочы, а калі быў цвярозы, урачыста кляўся, што за ўсё жыццё нічога не піў, апрача вады.

Як штурман, ён быў зусім няздатны і аказваў дрэнны ўплыў на сваіх падначаленых. Было ясна, што ён дрэнна