Старонка:Востраў скарбаў.pdf/190

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ні адна не прапала. Падзяліўшыся на два атрады, мы, нарэшце, адчалілі ад берага.

У дарозе пачаліся спрэчкі аб карце. Чырвоны крыжык быў занадта вялікі і не мог, вядома, быць дакладным паказчыкам месца. Тлумачэнні на адвароце карты былі надта кароткія і няясныя. Калі чытач памятае, у іх было сказана наступнае:

„Вялікае дрэва на плячы Падзорнай Трубы, напрамак на Поўн.

ад Поўн.—Поўн.—Усх.

Востраў шкілета Усх.—Поўдз.—Усх.—Усх. і на Усх.

Дзесяць футаў“.

Такім чынам, перш за ўсё трэба было адшукаць вялікае дрэва. Проста перад намі якарная стаянка замыкалася пласкагор'ем вышынёй у дзвесце-трыста футаў, якое на поўначы злучалася з паўднёвым спадам Падзорнай Трубы, на поўдні пераходзіла ў скалістае ўзвышша пад назвай Бізань-мачта. На пласкагор'і раслі высокія і нізкія сосны. Якое з гэтых дрэў капітан Флінт назваў вялікім можна было вызначыць толькі на месцы, пры дапамозе компаса.

Тым не менш не праплылі мы і паловы адлегласці, а ўжо кожны аблюбаваў сабе адно якое-небудзь асобае дрэва. Толькі Доўгі Джон паціскаў плячыма і раіў пачакаць, пакуль яны прыбудуць на месца.

Па ўказанню Сільвера, мы бераглі сілы і не вельмі налягалі на вёслы і пасля доўгага плавання высадзіліся ва ўтоцы другой ракі, той самай, якая працякае па лясістаму спаду Падзорнай Трубы. Адтуль, павярнуўшы налева, мы пачалі ўзбірацца да пласкагор'я.

Спачатку нам пасоўвацца было цяжкавата дзякуючы топкай глебе і густой балотнай расліннасці. Але мала-па-малу пад'ём рабіўся больш стромкім, глеба больш камяністая, расліннасць больш высокая і рэдкая. Мы набліжаліся да лепшай часткі вострава. Замест травы па зямлі слаўся пахучы дрок і квітнеючы хмызняк. Сярод зялёных зараснікаў мускатнага арэха там і сям узнімаліся барвяныя калоны высокіх соснаў, кідаўшых шырокую цень. Пах муската мя-