Старонка:Востраў скарбаў.pdf/184

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

мяне прабірае дрыготка пры думцы аб шыбеніцы. Вы — добры чалавек і праўдзівы. Лепшага я за сваё жыццё не бачыў. Вы не забудзеце зробленага мною дабра, хоць, зразумела, і зла не забудзеце. Я адыходжу ўбок, бачыце, і пакідаю вас сам-на-сам з Джымам. Гэта таксама вы залічыце мне ў заслугу, хіба не так?

Ён адышоў убок, якраз на такую адлегласць, каб не чуць нас, сеў на корч і пачаў насвістваць. Ён варочаўся з боку ў бок, пазіраючы то на мяне, то на доктара, то на неўціхаміраных піратаў, якія, разваліўшыся на пяску, распальвалі вогнішча, то на дом, адкуль яны выносілі свінічу і хлеб для снедання.

— Такім чынам, Джым, — сумна сказаў доктар, — ты тут. Што пасееш — то пажнеш, мой хлопчык. У мяне нехапае духу лаяць цябе. Адно толькі скажу табе: калі-б капітан Смолет быў здаровы, ты не адважыўся-б уцякаць ад нас. Ты паступіў несумленна, ты адышоў, калі ён быў хворы і не мог утрымаць цябе сілай.

Я павінен прызнацца, што пры гэтых словах я заплакаў.

— Доктар, — прасіў я з мальбой, — калі ласка не лайце мяне. Я сам сябе досыць лаяў. Маё жыццё на валаску. Я і цяпер быў-бы ўжо мерцвяком, калі-б Сільвер за мяне не заступіўся. Смерці я не баюся, доктар, я баюся толькі катавання. Калі яны пачнуць катаваць мяне…

— Джым, — перапыніў мяне доктар, і голас яго крыху змяніўся. — Джым, гэтага я не магу дапусціць. Пералазь праз плот і ўцячэм.

— Доктар, — сказаў я, — дык-жа я даў слова гонару.

— Ведаю, ведаю! — усклікнуў ён. — Што зробіш, Джым! Я ўжо вазьму гэты грэх на сябе. Не магу-ж я кінуць цябе тут безабароннага. Скакай! Адзін скок, і ты на волі. Мы паімчымся, як анцілопы.

— Не, — адказаў я. — Дык і вы самі не паступілі-б так. Ні вы, ні сквайр, ні капітан не здрадзілі-б дадзенаму слову. Значыць, і я не здраджу. Сільвер мне паверыў. Я даў яму слова гонару. Але, доктар, вы мяне не даслухалі. Калі яны пачнуць мяне катаваць, я не вытрымаю і разбаўтаю, дзе схаваны карабль. Мне пашанцавала, доктар, мне пашчас-