Старонка:Востраў скарбаў.pdf/152

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Мне падабалася кіраваць караблём. Я адчуваў асалоду ад прыгожага сонечнага надвор'я і маляўнічых берагоў. Ежы ды піцця было ў мяне досыць, сумленне больш не дакарала мяне за тое, што я дэзертыраваў з крэпасці, таму што я атрымаў такую вялікую перамогу. Я быў-бы ўсім задаволены, калі-б не боцманавы вочы. Ён з пэўным здзекам неадчэпна сачыў за мной, і на яго твары час ад часу з'яўлялася дзіўная ўсмешка. У гэтай усмешцы было штосьці бездапаможнае і пакутлівае, — хмурая ўсмешка старога. І ў той-жа час было ў ёй нешта насмешлівае, нешта здрадніцкае. Я працаваў, а ён ухмыляўся хітра і сачыў, сачыў, сачыў за мной.

Раздзел XXVI

ІЗРАЭЛЬ ГЭНДС

Вецер, як быццам стараючыся нам дагадзіць, з паўднёвага ператварыўся ў заходні. Мы без усякіх цяжкасцей прайшлі ад паўночна-ўсходняга канца вострава да ўваходу ў Паўночную бухту. Аднак, мы баяліся зайсці ў бухту раней, чым пачнецца прыліў, таму што ў нас не было якара. Трэба было чакаць. Боцман вучыў мяне, як кіраваць караблём. І хутка я дасягнуў вялікіх поспехаў. Пасля мы абодва селі моўчкі і пачалі есці.

— Капітан, — сказаў ён, нарэшце, усё з той-жа нядобрай усмешкай. — Тут валяецца мой стары таварыш О'Брайен. Ці не выкінеш ты яго за борт? Я чалавек не надта далікатны і сумленне не дакарае мяне, што паслаў яго на той свет. Але, па-мойму, ён мала ўпрыгожвае наш карабль. А ак па-твойму?

— У мяне нехапае сілы. Ды апрача таго, такая работа мне не да спадобы. Па-мойму, няхай ляжыць. — сказзў я.

— Што за няшчасны карабль гэтая „Іспан'ёла“, Джым! — працягваў ён, падміргнуўшы. — Колькі людзей забіта на гэтай „Іспан'ёле“ — і колькі бедных маракоў загінула ад той пары, як мы с табой пакінулі Брыстоль! Ніколі я не бачыў такога няўдачнага плавання. Вось О'Брайен памёр — дык-жа