Старонка:Восемтыднёвая Праграма Вышкаленьня Рэкрута Пяхоты.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

натугі сіл. Паступова павялічваючы вымаганьні, ўжо ад першых дзён сыстэматычна прызвычайваць яго да будучых ваенных трудоў.

Трэба зьвяртаць увагу на спакой, парадак і так сама на акуратнае спаўненьне загадаў і даручэньняў. Строга захоўваючы правілы, рэгуляміны, спаўняць іх, аднак, мэханічна, але мэтазгодна прытарноўваць да варункаў і акалічнасьцяў.

Парадак дня павінен быць так зроблены, каб, з аднаго боку, жаўнер ня нудзіўся, а з другога боку, каб яго ня змушаць да фізычнага змораньня. Дзеля гэтага трэба асьцярагацца монотоннага спосабу вучэньня, што морыць розум і цела. Трэба весьці вучэньне ў тэмпе жывым, паступова, часта зьмяняючы прадмет і месца вучэньняў, а, дзе будзе патрэба, ў зразумелай жывой форме апавяданьні з рознымі прыкладамі з штозденнага жыцьця жаўнера і г. д.

Вучыць кожнага рэкрута паасобку, каб гэтым спосабам вырабіць магчыма найбольшую самадзейнасьць ў рамах пакорнасьці і вайсковай дысцыпліны.

Вучэньне пачынаць ад паўтараваньня папярэдніх учэньняў і прымяняць