Старонка:Восемтыднёвая Праграма Вышкаленьня Рэкрута Пяхоты.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
ВОСЕМТЫДНЁВАЯ ПРАГРАМА
ВЫШКАЛЕНЬНЯ РЭКРУТА ПЯХОТЫ
Агульныя прынцыпы.

Умешчаныя показі характарызуюць ідэю кожнага з аддзелаў вышкаленьня, адносна прадметаў тэорэтычнай навукі і паказваюць, як паступова дасягаецца поўнае вышкаленьне.

Поўнае вышкаленьне рэкрута трывае восем тыдняў.

Заданьне яго — гэта падгатаваць рэкрута на здатнага жаўнера для ўжытку ў полі.

Ідзе яно да вырабленьня ў жаўнера для моральнае сілы, фізычнае вытрымаласьці і тэхнічнае спраўнасьці, а так сама прышчапляецца ў яго душу даверчывасьць да сваіх камандзераў. Наагул—да вырабленьня сільнага спэцыяльным вышкаленьнем, самастойнага і пры гэтым пакорнага падкаманднага.

Дзеля гэтага, трэба вымагаць ад рэкрута бязумоўнай паслухмянасьці і ўвагі, а так сама, калі трэба, поўнае