Перайсці да зместу

Старонка:Восемтыднёвая Праграма Вышкаленьня Рэкрута Пяхоты.pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

падныя драбіны, канаты, хістаючыяся кіі і ўмацованыя трапэцыі, бар‘еры, конь, прылады для дзыганьня на адлог і на вышыню і г. д. Вучэньні на шляху перашкодаў трэба папераджаць гімнастычнымі вучэньнямі на прыладах. Самы шлях перашкодаў трэба пачынаць пераходзіць бяз рынштунку і аружжа—ў летніх вопратках, затрымліваючыся на кожнай дзялянцы шляху. Зьвяртаць тут трэба увагу на хуткасьць і ціхасьць пры пераходзе кожнае перашкоды, далей паступова абцяжарыць жаўнера і загадаць яму пераходзіць штораз даўжэйшыя дзялянкі шляху. Нарэшуе, можна рабіць рэкорды на час, ганячы, аднак, калі перамаганьне перашкодаў будзе занадта галасьлівым.

НБ. Перашкоды з дроту, сілкі, засекі, заваленыя месцы трэба рабіць з гладкага дроту дзеля абароны адзежы ад зьнішчэньня.