Старонка:Восемтыднёвая Праграма Вышкаленьня Рэкрута Пяхоты.pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ную дзялянку акопаў (двастаронную) са штучнымі перашкодамі, рэзэрвовай лініяй, зямлянкамі, становішчамі для кулямётаў, мінакідаў і гранатакідаў і г. д. Акопы ў лесе; узмацованы ўзгорак; лейкаватае поле і г. д. Вучэньні трэба як найбольш разнаабразіць, пакідаючы з гэтага боку шмат самастойнасьці камандзерам, аднак акуратна дапасоўваючыся да зробленай імі саміммі падробнае праграмы.

Аркуш II. Шлях перашкодау.

Шлях перашкодаў мае на мэце азнаямленьне жаўнера з тымі сытуацыямі, ў якіх ён можа апынуцца ў баі — вырабляе адвагу, лоўкасьць, пруткасьць, уменьне прытарнавацца да варункаў абшару, ўрэшце прызвычайвае яго перамагаць уласнае змораньне. Дзеля гэтага трэба, калі можна, штодзенна ахвяроўваць на шляху перашкодаў хоць некалькі мінют часу, што, апрача вышэйпералічанага, будзе для жаўнера пажаданай рознасьцю вучэньняў. Побач са шляхам перашкодаў трэба збудаваць гімнастычныя прылады: слуп з перакладзінамі, слуп, сукаватае дрэва, пахілыя драбіны, проста-