чэньняў, ёсьць вырабленьне карыснага, здатнага до бою жаўнера. Дзеля гэтага яны ёсьць найважнейшымі з усіх галін вайсковага выхаваньня, бо прыгатаўляюць жаўнера да бою, да вытрываласьці ў маршы, да спакойнага і мэтнага страляньня, да ўмелага выкарыстаньня свайго агню, да бою ў полі.
Паказаныя ў праграме вучэньні трэба рабіць заўсёдна і акуратна.
Тэорэтычныя навучаньні абмяжоўваюць толькі рэчамі канечна патрэбнымі.
Выкарыстваць здольнасьці адзінак, прызвычайваць да мысьленьня і самастойнасьці, паглыбляць вышкаленьне і ўважна глядзець, каб шкаленьне ня было мэханічным, юяздушным завучваньнем без патрэбнага зразуменьня зьместу тэй рэчы, якой вучаць.
Абавязкі ў тыральерах, лучнасьць. Падаваньне прыказаў, супольнае дзеяньне ротаў.
Руховы бой пяхоты, супольнае дзеяньне кулямёту і артылерыі.
Узмацаваньне руховага бою.
Служба лучнасьці.