Старонка:Восемтыднёвая Праграма Вышкаленьня Рэкрута Пяхоты.pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Школа бою ёсьць істотаю пяхотнага жаўнера.

Вышкаленьне трэба ад першай лекцыі весьці на абшары.

Трэба выкарыстаць кожны школьны марш, ці так сама на стрэльбішча, бо толькі вучэньне на розных абшарах вучыць орыентавацца абшары і ўмець выкарыстаць яго асаблівасьці.

У часе шкаленьня найменшаю адзінкаю ёсьць рота. Усякія элемэнты бою трэба спаўняць у роце, пераходзячы паступова ад разьвінутага шыху, праз усялякія рухі па за сфэраю непрыяцельскага агню і ў яго сфэры аж да атакі, ўдагоначнага агню і збору.

Як толькі жаўнеры зразумеюць даныя вучэньні—трэба іх далей весьці, як дробныя тактычныя задачы. Навучыць жаўнера, што такое сытуацыя, як яе разумеюць, а далей паасобныя формы тактычнае муштры пераносіць у раней абдуманыя сытуацыі, па магчымасьці, праціўніка (флагі).

Рамаю ўсіх дзеяньняў шэрэнговага ў баі ёсьць сэкцыя, хаця супольнае дзеяньне з другім жаўнерам у роце ёсьць заўсёдным абавязкам шэрэнговага.