Прысьвячаю М.
Ой, у лузе, пры даліне Разьвівалася каліна, Пад калінаю крыніца Цалавалася з зарніцай.
Ты з крыніцы воду брала, Там журылася ці мала… Сьлёзы сыпала — брусьніцы, Як стаялі ля крыніцы.
І стаялі да зьмярканьня, Вербы плакалі ў тумане, А як месяц плыў у высі — Мы з табою разышліся.