Люблю жніво!.. Прастор шырокі, Дзе ў межах Шэпчуць каласы… Дзе сьпевы коцяцца далёка На ўзмор‘і гордае красы!..
Дзе сьпевы коцяцца і тонуць, Няйначай хвалі ў цішыні, Пад гул калёс, Пад гул і тоны Калышуць сон далячыні.
Люблю прастор!.. Дзе ў цьвеце зоры На кроплях буйнае расы Снуюць чароўныя узоры І вышываюць паясы.