Супроць цячэньня вады Зможа толькі жывое паплыць.М. Багдановіч.
Жыцьцё — глыбінь!
На глыбіні
Ты бачыш
Цёмны свой адбітак,
Зялёнай цінаю
Пакрыты;
Яго нясуць
У бурах дні!..
Нясуць…
І крышаць на кускі;
І точаць гніль,
Як хвалі мора…
Цалуюць вобраз
Твой з дакорам
|