РОНДО
Туман над цеменьню палян Снуецца ўзорамі тканіны; Глухой адвечнасьці курган Яго сатчэ на ўзвышшы сінім,
І долу ўсьцелецца дыван, Спаўе сузор‘ямі даліну, Заўецца пацеркамі твань, І сном павее ва ўспамінах туман!..
І ўзыдзе сонца… Гляне ў ціну… Зьнясе адцьвіўшае ўраган. І вецьцем сочнае каліны Ты абаўеш свой кволы стан — Дзе ўжо тане ў жыцьцёвай плыні туман.
1924 г.