Чаго ты плачаш апаўночы Сьлязьмі, як росамі крыніц? Яшчэ у красках твае дні, Чаго-ж ты плачаш апаўночы?
Лепш смутак песьняй адгані, Калі цьвітуць зарою вочы… Чаго-ж ты плачаш апаўночы Сьлязьмі, як росамі крыніц?
1925 г.