Старонка:Вежа (1928).pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вось яны. ідуць байцам на зьмену
з Гоан-Го, з блакітнага Ян-Цзы.
Змоўк навекі голас Сун Ят-Сэна —
думкі засталіся жыць.

Вось яны — напевы вызваленьня!..
Што ім бронь ангельскіх крэйсароў?
Што ім бонз бясплённыя маленьні?..
За удар — удар і кроў — за кроў!..

і Сінь-Вэй між імі. Мабыць, сёньня
з стрэльбаю у бронзавых руках
ведае і ён, што будучыны сонца —
гэта крык фабрычнага гудка.

Мабыць, больш не павязе ён белых,
і паліць ня будзе гаража.
Мабыць, больш ня зможа містэр Кэлінг
ашукаць яго ці напужаць!..

Сьвет чырвоны разьлівае поўнач,
і туды, к паўночнай старане,
трубы медныя мяцежнага Кантону
сказ нясуць аб волі і вясьне.

Студзень 1927 г.

|}