Старонка:Вежа (1928).pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

белымі
скронямі
сон шалясьціць…
Раптам новы
трывожны
рытм…
Звон
тэлефона:
— Гараж гарыць!..


∗     ∗

Містэру Кэлінгу зноў клапоты.
Сьледзтва. Доляры. Новы гараж.
Сінь-Вэй — бяз хлеба і без работы:
кладзіся ды памірай:

Доўга па вуліцах ляскаў зубамі.
Думка чорная сэрца скрабе:
— Гэткай сьцяны голымі лбамі
не прашыбеш!..


∗     ∗

Вось яны. Шырокія колёны
з сіня-шэраю шчацінаю штыкоў.
Гоміндана сьцяг блакітны і чырвоны
рэе над галовамі байцоў.