Старонка:Вежа (1928).pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

будзе срэбра для бонзы,
плітка чаю сёстрам з бацькамі…
Цела Сінь-Вэя — як літая бронза,
мускулы сталі цьвярдзей за камень…

Бонза вучыць — кожны жыве
так, як суджана лёсам:
мабыць, трэба багом, каб Сінь-Вэй
жыў галодны і босы.


∗     ∗

Жоўтае сонца,
шэры брук…
Добра вячэрнюю
вітаць зару!..

Добра звонкім
плаціць серабром
за опіум пахкі
і палены ром!..

Толькі цяпер —
хоць у землю ляж —
вырас шэры
высокі гараж;

гулкіх аўто
праразьлівы крык —
гора і крыўда
для бедных рыкш.