Старонка:Вежа (1928).pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З ПОЭМЫ „БАЙКАЛ“


∗     ∗

Гулка восень па поплаве ходзіць,
рвецца вецер з пажоўклай травы;
скрыжаванай колёнай на поўдзень
выпраўляюцца журавы.

Я гукаю: шчасьлівай дарогі —
ад сузор‘яў чырвоных брусьніц.
Можа-б вы і да нільскіх парогаў
казкі нашых палёў занясьлі?..

Вецер, вецер! Ляціш ты, саколе,
ўсіх далей і усіх буйней!
Раскажы-ж, як шукаюць долі
беларусы ў чужой старане!..