Старонка:Вежа (1928).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ТРЫЦЦАЦЬ ПЯЦЬ…

Ціха так,
ціха так,
ціха так кругом.
Ў полі бліснуў і схаваўся агонь.
Змрок чорна-сіні да ніў прынік.
іскрамі хрысьціць палі цягнік.
Цемра стулілася, быццам зьвер;
дзесьці недалёка пажар і сьмерць.
Стогнуць, скрыгочуць вагон аб вагон;
ў полі недалёкім бліснуў агонь…
У горадзе ворагі, ў горадзе страх:
можа чыя там загіне сястра,
можа чыя маці рве валасы,
але ворагам ня скажа, дзе падзеўся сын…
іскрамі даль ўскаласіў цягнік,
семафор зялёны мігнуў і зьнік…
Ціха так,
ціха так —
толькі пары сьвіст…
Ня спыняйся ў чорным полі, машыніст!..