Старонка:Вежа (1928).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзе-ж тыя злосьнікі, што гнулі шыю
перад Варшавай і Масквой?..
Усім варожыя, усім чужыя —
ня будуць каркаць над табой.

Ня ўзьняць бяскрылым ім ў прастор галовы!..
ім ня блудзіць, ім не грашыць, —
бо словы цьвёрдыя, як крэмень словы,
цяпер спаткаюць подлы шып.

Замест Сафійскае — гара Скарыны,
і над Дзьвіной чырвоны сьцяг.
Твае пажарышчы, твае руіны
ў мінулым ценьмі шалясьцяць.

І новай сілаю цяпер сагрэты
ня ўбачыш больш варожых сноў,
Зямля магутная, зямля Саветаў
І ты — ў сям‘і яе сыноў.

Чэрвень 1926 г.

|}