Старонка:Вежа (1928).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПОЛАЦАК

Цябе гісторыя ў свае скрыжалі
ўпісала гранямі руін.
Ні кроплі літасьці, ні іскры жалю
твае ня ведалі страі.

Муры Рагнедзіны, сьцяг Рагвалодаў,
шчыты нармандзкіх караблёў…
Бандыты Захаду, цары Усходу
тваіх грудзей грамілі бронь.

Чужынцы з ніў тваіх зьбіралі зерне,
каралі гневам і вайной.
Цябе рэспублікі, цябе імпэрыі
тапталі кованай пятой.

І попел хат тваіх, твае заветы
праносіў з болем між вякоў…
Краіна новая, зямля Саветаў —
твой новы шлях, твой сьветлы кон.