Старонка:Васількі (1914).pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гадунец.


Каля крыжавых дарог пад узгоркам разрасліся кусьцікі: пад’яловец, сухадрэўка і лаза. Кусьцікі былі дробные. Гулялі ветры лютые і абрывалі лісточкі з іх; пралёталі навальніцы страшэнные і крышылі галінкі іх; каціліся паводкі глыбокіе і падмывалі карэнчыкі ім. Дрэнна, зусім дрэнна стала жыць кусьцікам…

Вось, у цёмные ночкі сталі шэптаца паміж сабой кусьцікі, каб як долю сваю паправіць. Раіліся, раіліся і ўрэшці прыдумалі узгадаваць паміж сябе такое вялізарнае дрэва, каторае-бы густымі лістамі сваімі ад ліхіх ветраў закрывала іх, вялікімі галінамі сваімі ад страшэных навальніц сьцерагло, тоўстымі карэньнямі сваімі ад глыбокіх паводак бараніла.