Старонка:Васількі (1914).pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

боткі яна дастала ў скорасьці: то на пабягушкі, то падлогі мыць, то вады прынесьці, ці так што якое, — але зарабляла, і год за годам ішлі роўна, спакойна… Ганулька вырасла на сталую ўжо дзяўчыну, а і я, хоць тонкі і худы, але так сама ў верх выцягнуўся, і мы нераз ужо памеж сябе раіліся, каб убіцца мне да якаго майстэрства, але… але зрабілася нешта такое, чаго мы самі не маглі зразумець: заработкі Ганульчыны неяк зразу урваліся…

Чаму? — не разумеў я. Чуў толькі ад дворнічыхі, што такіх ганарыстых, як мая Ганулька, — паны ня любяць… Жыць стала цяжка: мала таго, што ціснуў голад, але і апрануць не было чаго — сядзім цэлы дзень у хаці, як тые мышы ў нарэ, і толькі, як добра сьцямнее, Ганулька ў сваіх лахманах выпоўзала да аднэй старэнькай пані, каторая адна і асталася, што ешчэ мела літасьць над намі, і то тое, то сёе перэпадала ад яе нам з яды. Але цягнуцца гэтак доўга не магло. Ганулька кідалася ўсюды, шукаючы працы, і зморэная прыбегала позна вечэрам да хаты, ламала свае ручкі і плакала, плакала… Гледзючы на яе, скавытаў я з жалю, як тое шчанё…

.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .