Старонка:Васількі (1914).pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ваным домі, дом быў вельмі высокі, але мы жылі зусім нізенька — бытцым у зямлі. Так, бывала, сьмешна глядзець праз ваконцэ: толькі ногі міг-міг, а то іншые — шлэп, шлэп, але толькі і відаць ногі, якбы людзям галоў і ня трэба было…

Жыць было добра, спакойна, і гульні свае з Ганулькай мелі. Зімой, напрыклад, у вялікі мароз на вакне (адно яно было ў нас) такіе бывалі пекные кветкі, што так і глядзеў-бы цэлы дзень на іх, а Ганулька возьме вугольчык, дый ім на сьцяне такіе самые кветкі навядзе, — як раз такіе самые, толькі тые былі белые, а гэтые чорные… Або — іншым разам — з вакна вада стане капаць, — вось, як раз як часта бывала з вачэй мамчыных; такая перш маленькая капелька, а пасьля яна неяк пухне пухне, і зробіцца вялізарная, бліскучая і… кап; а потым другая, трэцьцяя, але так сама памаленьку: кап… кап… кап… Толькі, помню я, раз мамчына капелька упала мне на твар, дык такая цёплая была, ажно гарачая, а тые, што з вакна капалі, дык іншым разам замерзалі ў доўгіе, доўгіе сасулькі; тады мы з Ганулькай аддзіралі іх і гулялі ў крамніка што цукеркі прадае.