Старонка:Варта (1918).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мленьне, на нашу працу, на нашу свабоду???..

Хто іх ведае!? Ніколі яны ні былі нам сваімі. Трэба быць на варце! Трэба памятаць аб нашым нацыанальным багацьці, аб славе нашых прадзедаў, аб нашым гаротніку — народзе. Трэба абыйсьці усе куточкі нашае бацькаўшчыны, — прыслухацца да гутаркі хат і палёў, і гдзе хоць на хвілінку заціхнець беларуская песьня, гдзе забудзецца аб беларускай нацыанальнай справе, там крыкнуць: — Варта! Уставай!!!…

Язэп Варонко.
М. МЕНСК.

Cучасная беларуская пісьменнасьць.

ВАРТА.

Ад века ў век ад года ў год
Прарок заве: «Устань, народ!»
Гавора сьмела і упарта:
«Ідзі, ідзі, на варту!»
«Пільнуй свой скарб, пільнуй свой дух
Ад розных бед, ад завірух!
Сыны твае у моцным гарце
Нехай стаяць на варце!»
«Вартуй сваей зямлі мяжы,
Каб не прыйшоў да іх чужы!
Як хтось варожа загамоніць,
Дык варта хай бароніць!»