Старонка:Варта (1918).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
I-ы год выдання.
Менск.

ВАРТА

Беларускі літэратурно-грамадзянскі, навучно-гістарычны і эканамічны штомесячнік з ілюстрацыямі.

№ 1.

Кастрычнік (Октябрь) 1918 года.

№ 1.


„На варце!“.

Здзейсьніваючы свае даўно жаданыя лятуценьня — палажыць фундамэнт пад такі орган друку для Беларусі, каторы мог бы зрабіцца нашай нацыанальнай энцыклопэдыяй і у каторым усе пытаньня мамэнта ад палітыкі да сельскае гаспадаркі, ад пісьменнасьці да архэологіі маглі бы знайсьці самае яркае высьветленьне, — я наважыўся у гэты першы беларускі штомесячнік уліць гэты патрэбны для нашае культуры культуры зьмест.

Цярністы шлях беларускаго нацыанальнаго адраджэньня, яшчэ больш цярністым стаў ён тагды, калі чыста-нацыанальныя пытаньня спаткаліся на дзелі з вузка-палітычнычмі,