Старонка:Варта (1918).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Старая беларуская пісьменнасьць.

З архіву Ромуальда Земкевіча.

Ромуальд Земкевіч.


Ромуальд Земкевіч.

Пекная у нас мінуўшчына. Аб гэтым сведчыць не адзін стары рукапіс не выданых да гэтых пор твораў рожных беларускіх пісьменнікаў. Вядомы беларусазнаўца, гісторык літэратуры і зберач памятнікоў нашай мінуўшчыны пан Ромуальд Земкевіч ласкаве дазволіў нам друкаваць памятнікі старай беларускай пісьменнасьці. Мы рады іх апублікаваць, каб ўсе ведалі — што у нас было і што дзеля гэтаго павінно быць… Увагі да ніжэй друкаваных рэчоў зроблены самім гісторыком.

Рэдакцыя.

Ясьне Вяльможнай Пані Арэшчысе.

Гдзе-ж нам парывацца —
З мудрымі раўняцца:
Чэсьць аддаць Аўторцы
У простай гаворцы!
Не, ня чэсьць то мала —
Славу сваім трудам
Сама Ты зьеднала!…
Ты — з пальмай прад людам
Шмат ксенжак пісалі,
Не аб нашым браце:
Лепш чужых пазналі,
Як у сваей хаце:
А нас подлых кмеці,
Міналі з далека
І хавалі дзеці
Ад нашаго вока.
А Ты, пані, сьмела
Заглянула ў хату,
Усё зразумела
І нашаму брату