Старонка:Варта (1918).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Юморэскі.

∗          ∗

Я дачуўся, муж памер?
— «Так памер, мой пане».
— А чаму-ж бы ні пазваць
Дохтара зараня?
— „Не, паночку; нам на што,
„Мы ні вымагаем:
„І бэз дохтара ўсе тут
„Неяк паміраем“.


∗          ∗

З польскаго.

Ні раз людзкія чуў я зданьня
І імі з вамі тут дзялюся,
Што ўсе дачкі мае да званьня,
Як анёл пекны; — ні хвалюся,
Хоць зданьне ўсіх суседзеў з сёлаў
Шмат сэрца бацькава ласкочэ.
Ды што з таго, калі анёлаў
Ніводзін чорт узяць ня хочэ!

∗          ∗

Залаценька, дарагенька, мілая Катрына,
Дайся раз пацалаваць, — стаў прасіць хлапчына.
А Катрына ані блізка — дурнем абзывае, —
«Ідзі, ідзі,» кажэ, «дурэнь, хто-ж аб тым пытае,
«Я магла-б табе позволіць, каб ты ні спытаўся,
«А цяпер дык маеш хвігу!… бо ні здагадаўся!».

Альбэрт Пауловіч.
м. Менск.