Старонка:Варта (1918).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Го-го-го-эй!… — зазлуваў вецер, што ні пускаюць яго дружныя дрэвы у сваю сямью. Кінуўся ён як шалёны, на старога дзеда лесавога, на магутны, карэнасты дуб. Думаў знецяйку бэхнуць яго на бязконцае, бяздоннае балото, што цягнулося ў непраходны лес, німа ведама куды.

— Ня руш! — толькі і прамовіў магутны дуб. Кінуўся на адзін момэнт да багны і ўзноў выпрастаўся. Абправіў сваё каравае суччо. І зноў загадаўся аб старадаўных лепшых часох, калі пад ім маліліся людзі і баранілі яго, акветчалі яго славай і хвалай і ні падпускалі чужынцоў, і шукалі пад ім адказу на свае загадкі, і клятвы пад ім давалі.

— Мінулася, прайшло… Yі гарыць свяшчэнны агонь нада мною… Німа сівых старых дзядоў. Адзін астаўся, адзін, адзін, — агарнула туча векавы дуб, што быў старэйшы за усіх у ва усім лесе.

∗     ∗

Шпарко бегаіш ты, шэры воўк! Дуж ты на ногі, ходак на бягню, цягуч у дарозі. Але дарма… Бо не аббегаць табе, скараход-кывадзёр, за ўвесь ваўчыны век твой, усіх абшараў старонкі нашае, ні пратаптаць сцежачэк па усіх лясох нашых драмучых. Не! Блудзіш і ты ў машкох-купійках нашыіх!

І ты, буўцян магутнакрылы, бусел чорнагуз! бачыў ты піраміды фараонаў эгіпецкіх, у шкляно бліскучай, люстэрнай вадзе Ніла гістарычнаго, глядзеўся ты, прыгажун. Праз нашаго прадзеда, Дуная многаводнаго, ляцеў ты, доўганогі, і многа старонак з рознымі людзьмі ні нашскай веры, і гаворкі, і аблічча відзеў ты. Алі, дарма! Бо ніколі ні выхадзіць ні табе, ні буўценятам тваім балот нашай зямелькі. Ніколі не накрасавацца табе бязконцай і ніабгляднай удоўжкі і ушыркі пекнай устужкай палёў нашых разнакалёрных, нашых лясоў зялёно-сініх, нашых рэчак ціхаводных, што вербалозам ды краскамі, як каралямі прыпаднымі, абпраўлены.

Бліскаіш ты, маланка — бліскаўка, скрозь усё небо Божае бліскаіш, аж с края у край. Зверху у ніз разсекаіш ты,