Старонка:Варта (1918).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Многа зорак…

(Пасьмертны верш).


Многа зорак ў небі ясных
Незлічыць ніколі,
Мала дзён у жыцьці шчасных —
Нешчаслівых болей.
Пагляджу на зоркі ў ночы
Радасьць там і воля…
І заплачуць слязьмі вочы
Ад нуды ды болю.
І так труднінька жыць стане,
Хоць завый з ваўкамі…
Ах, ці скора доля зьяне,
Запануе з намі!…

1915 г.

Ф. Калінка.
з. Вінцэнтово.

Патаемное.

Апаведаньне М Гарэцкаго.


— Гу-гу-гу, — загудзела глухая пушча, заракатала, заківала макушкамі.

— Ку-га! Ку-га! — закугакало нешто страшное. Ці русалка там гуталася на гібкай і гнуткай галіне і пела, сумувала аб нечым мінуўшым, сэрдэчным. Ці мо‘ сава гукала да сябе дуракаватаго зайку.

— Жгу-жу-жу… гаманілі лісьцікі на бярозах і з балючай цікавасьцю і з вялікай жальлю і страхам слухалі спрадвечную гутарку лісточкаў асіны, што бэз надзеі і спуджэно, як у трасцы, трэпыхаліся і ціхо казалі пра страшнаго Юду. Заікаюцца яны, трасуцца на родных сучочках, ня ведаючы спакою ад праклятае думкі спрадвечнае: „Хры… Хры… Хры… — калоцюцца яны, — Хрыста пра… пра — даў“…

— І і на асі-іні задаві-і-іўся, — засвістаў вецер і спудзіў дробные лісточкі нішчаснай асіны.