Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У галіне лірычных адхіленьняў зьвяртае на сябе ўвагу сваім падабенствам ды адпаведнай манерай і ў Гогаля спосаб ужываньня Я. Коласам сур'ёзнага тону пры апісаньні нікчэмных і дробных рэчаў. Толькі ў нашага пісьменьніка гэта ўласьцівасьць выяўленьня ўжываецца звычайна, як у свой час зазначалася, пры асабістых выступленьнях аўтара, тымчасам як Гогаль да гэтага высокага стылю зьвяртаецца пры індывідуалізацыі мовы дзеючых асоб („Из дамских благовонных уст устремились к Чичикову множество намеков и вопросов, проникнутых насквозь тонкостью и любезностью", „Пазволено ли нам, бедным жителям Земли, быть так дерзкими, что бы спросить вас, о чем мечтаете?“; „Где находятся те счастливые места, в которых порхает ваша мысль?"; „Можно ли знать имя той, которая погрузила вас в эту сладкую долину задумчивости?") ці-ж апісаньне акружаючай асярэдзіны і ўчынкаў герояў „Будочник... закричал спросонья что стало мочи, кто идет?; но, увидев, что никто не шел... поймал у себя какого-то зьверя и казнил яго тут же у себя на ногте, после чего уснул опять по уставам своего рыцарства").

У сфэры тэй самай лірычнай манеры апавяданьня пэўнае падабенства мае спосаб ужываньня пытаньняў, воклічаў і зваротаў для выяўленьня асабістых звычайна гістарычных настрояў мастака. Гэта мы бачым у Я. Коласа. Тое самае дае у сваёй творчасьці і Гогаль. Ён выпрацаваў пэўны спосаб выяўленьня сваіх нібы-та гіронічных пачуцьцяў радасьці („А какими пирогами накормит моя старуха! Что за пироги!.. А масло!.. Боже ты мой, каких на свете нет кушаньев!"), зьдзіўленьня („Господи боже мой, Николай Чудотворец! какой у него дом в Миргороде!..", „А какой богомольный человек Иван Иванович!"), абурэньня і г. д.

У кожным разе значная частка мастацкіх сродкаў гуморыстычнай мовы Я. Коласа працягвае традыцыю Гогалеўскай школы з тымі зьменамі, што дыктуецца ўласьцівасьцямі самой тэматыкі. Аднароднасьць яе ў нашага мастака значна скарачае магчымасьці ўжываньня рознастайных спосабаў мастацкага стылю. Тымчасам рознастайнасьць мастацкага зьместу ў Гогаля цягне за сабой такую-ж самую ўласьцівасьць і ў галіне выяўленчай мовы яго.

Што да вызначэньня традыцый для сур'ёзнага стылю Я. Коласа, дык у гэтай галіне пры поўнай амаль адсутнасьці дасьледваньняў мастацкай мовы натуральнай школы, прыватна, дасьледваньняў тых пісьменьнікаў — Тургенева і Дастаеўскага, — якія маюць ужо пэўны паралелізм з нашым мастаком у галіне тэматыкі твораў, даць якую-небудзь конкрэтную адпаведнасьць няма магчымасьці. Толькі развагі самага агульнага характару прыпадаюць на лёс гэтай часьціны нашых дасьледзін.

Мы адзначылі ў Я. Коласа дзьве стыхіі ў галіне гэтага, „другога", стылю: адну відавочную, плястычную і другую — эмоцыяльна-псыхолёгічную. Першая з іх асабліва блізкая да традыцый і прынцыпаў „натуральнай школы", прыватна, Тургеневу. Ня цураюцца пісьменьнікі гэтага