Старонка:Бярозка (1912).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ды падміргіваю ім, ды ўсміхаюся з іх зазьдросці. Аж ізноў лезе той самы барадаты жыд, ды як наваліцца на мяне: «што ты, кажэ, адзін разсеўся? Іншым ня трэба, ці што? Злазь!»

— Дурны ты, кажу, дурны. Я-ж за свае крывава запрацаваные грошы білет купіў, праўда, — маленкі, але пан, дай Божэ яму здароўя паказаў, мне, дзе і з гэткім білецікам можна да ўнука даехаць…

— От я табе пакажу ўнука! крыкнуў жыд і пабег некуды.

Аж зараз навёў ён на мяне нейкіх чыноўнікоў, ці ліха іх там ведае каго, і сталі яны мяне адтуль цягнуць. Але не такі я ўжо дурэнь, хоць першы раз на гэтай паганай кабылі еду, — не даўся.

Прыехалі на нейкую станцію, навялі на мяне нейкіх вайсковых з аружжэм людзей; тые дык, прызнаюся, адразу далі рады мне старому і нават на вагзал зацягнулі, хацелі нешта пісаць, ды ж мяне пакінуць тут… чуць-чуць выпрасіўся і ледзь дабраўся, дзякаваць Богу, да мейсца.