Старонка:Бярозка (1912).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З МАЛЕНЬКІМ БІЛЕЦІКАМ.

Ці здарылося вам, браткі мае, ехаць на чыгунцы? Не? — Ну і дзякуйце Богу! Мне-бо давялося раз, — ніхай яна згарыць: чуць — чуць даехаў: А ехаць мусіў: у гарадзкой бальніцы ляжаў хворы ўнук — трэба было да яго дабрацца. Жонка адвезла на вагзал, добрые людзі параілі, як і дзе купіць білет, нават улезьці мне памаглі на гэту шалёную кабылу, згінь яна прападзі!..

Людцы мае! Колькі-ж там народу, народу! І ўсе разам: і жыды, і мужыкі, і паны, і бабы разам паміж усіх сідзяць… Толькі гэта я зірк у адзін, ў другі бок, аж тут калі зазвоняць, засьвісьцяць, загудзяць, ды гуруруру — вагоны, значыцца, крануліся; калі схіснуўся я, то, каб нейкі добры пан мяне не паддержаў, мусіць і костачэк я не сабраў бы сваіх.

— «Садзіся, — кажэ да мяне, — старычок» і сам пасунуўся крыху на зэдліку гэным. Сеў я, глянуў на яго — бачу — крапчэй ён за пана паказывае: па шапцы пазнаў я, што чыноўнік нейкі, а каля яго дзьве паненкі сідзяць, ну, але сказаў сесьці, то і сяду.

Толькі гэта шалёная кабыла так неяк ня то, што трасе, але калышэ, каб на яе звод, што мне пачало млосна рабіцца. Дастаў я люльку, махоркай добра напхаў, дый затуманіў — чую, палягчэла, адлягло; я тады другую і трэцьцю. Бачу: нешта паненкі круціць носам пачалі і давай шэптацца с чыноўнікам. А той зараз да мяне: