Перайсці да зместу

Старонка:Буралом (1925).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Працуй, каваль, ад зор да зор!
Ты секачу наладзь тапор!
Чакае люд каля дзьвярэй.
Гэй, куй скарэй! Гартуй скарэй!
Гультайскі сон плыве ў нябыт —
Цьвіце зарой наш новы быт.

∗     ∗

Як буралом — ля кузьні сход.
Куецца лёс. Так дзень у дзень.
Сьпяшыць, бяжычь, імчыць народ;
Над ім праменіцца прамень.

Куюць, куюць тут для грамад.
Даюць, даюць ім шмат прылад.
Бярэ малы. Бярэ стары.
Бягуць бягом на лог-шнуры.
Працуе люд — асілкаў раць
Сьпяшыць свой край адбудаваць.

Менск, 1918 г.

|}