Перайсці да зместу

Старонка:Буралом (1925).pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Адплата пану.

(З часоў паншчыны).

Там, дзе стромкія бярозкі,
Разьлягліся хаткі вёскі.
Пры тэй вёсцы быў равочак,
За равочкам быў садочак.

А за садам між прысад,
Нібы волатавы брат,
Лез на неба, лез да зорак
Вялічэзны стромкі ўзгорак.
А на ўзгорку — роўны пляц,
Дзе сьвяціўся дом-палац.

Нібы злое бяльмо-вока,
Той палац бялеў здалёку.
Жыў на ўзгорку на крутым
Пан сьляпы ў палацы тым.

Людзі скардзіліся надта
На благога пана-ката,
Не за цяжкую работу,
Не за вечную турботу,

А за іншы, горшы зьдзек
Сьлязьмі плакаў чалавек.
Не мазоль людзей палохаў,
Не ад працы бедных вохаў,
Не ад горкае нядолі
На шырокім плакаў полі,
Не ад крыкаў цівуноў,
Не ад сьвісту бізуноў.