Перайсці да зместу

Старонка:Буралом (1925).pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Застыгла ты, як той вулькан, знадворку,
Ўся пад куцьцёй «за душачак дзядоў».
Была ты ўся курганам-лысагоркай,
Музэем цьмы пазгубленых гадоў.

II.

А пад старой пад шматвяковай сьвіткай
Кіпела кроў бунтарская ў грудзёх,
Хоць гнулі карк, цягнулі жылы ў ніткі
Зьдзіракі тры: і пан, і цар, і бог.

Прыгоньнік-раб загартаваўся ў полі;
Ўся Беларусь абросла мазалём.
А дзікі лес русаліўся аб долі,
Трывожыў сны падземны буралом.

Рака Вільля, Дзьвіна, лайбовы Нёман
Шапталі сказ, раздольны сьпеў вясны;
Паміж лясоў, лугоў бурлілі гоман,
Аб вольных днёх наш лірнік бачыў сны.

Ён бачыў сны: гэрой радзіўся з зораў,
Пайшоў у бой за гарапашны люд;
Там булавой сталёвай на прасторы
Гадзюку біў, чыніў за цудам цуд.

І вырас мост на дзесяць вёрст мядзяны,
На ім дубы — разбойнікі стаяць,
Паднялі крык, страхоцьце на палянах,
Асілка рве, калечыць злая раць.

З аблоку ўніз мільгнула палатнішча —
То казак цар — чароўны самалёт.
На ім пястун народны на ігрышча
Да сонца ўвысь узносіў горны ўзьлёт.