Перайсці да зместу

Старонка:Буралом (1925).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Чырвоны каляндар.

Наш год,
Наш вечны сонцакруг
Нанова сьвеж і молад.
Закуты Промэтэй — раскуты волат.

Наш год
З роду ў род
звон
Уціснут быў у рамы багамазаў,
Блудны мніх красу яго замазаў
Пальцам брудным.

Наш год,
Як тычкі тыя,
Запоўнілі „сьвятыя“.
У дзікую бажніцу ўсіх народаў
Ваал ператварыў
І дні і годы.

∗     ∗

«Устрахануўся год — збунтованы асілак, —
Ён скінуў з сваіх плеч агідны пыл вякоў.
Бунтарскі дух рабоў зварушыў яго сілы.
Пайшоў ён пад штандар паўстанцам-батраком.