Перайсці да зместу

Старонка:Будні (1929).pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

(Аддае ключ падміргвае і ідзе ў млын. З млына). Ды глядзі, Палашка, каб капуста была смачная… (Зьнікае).

Палашка. Можа і ты пашлеш мяне капусту варыць з пеўнем?

Несьцер. Дурная ты, Палашка!.. (Глядзіць на яе, усьміхаючыся).

Палашка. Сам ты дурны, Несьцер!

Несьцер. Ну, годзі, Палашка! Пагуляла ў адпачынку — і досыць! Ідзі дадому.

Палашка. Капусту варыць?..

Несьцер. Адчапіся ты з сваёю капустаю!.. Я за гэтыя два месяцы забыўся, якая яна і на смак! (Дзед падслухвае). Не ў капусьце, Палашка, сіла! (Дзед дакорліва ківае галавою).

Палашка. А ў чым?

Несьцер. А тым, каб разумна жыць… Ты вось казала — да сэпаратараў хочаш?.. Ідзі… Працуй. Ня толькі што каля капусты рабіць. Я праўду табе скажу: ня вельмі веру, што з цябе бацькаў дух выветрыўся. Ня лёгка яно адмовіцца ад роскашы, калі перад табою беднасьць! Можа і зараз ты шчыра хочаш працаваць, ды хто яго ведае, можа гэта толькі так, абы мне наперакор. Вось, калі гэта сапраўды, калі не прапала дарам навука гэтых месяцаў, тады — іншая справа.

Палашка. Ведаеш што, Несьцер? Ідзі да чортавай мацяры! Вось і ўсё, што я табе на гэта скажу! На табе ключ ад хаты і ніколі ты не дачакаешся, каб я зьвярнулася да цябе.

Несьцер. Я так і ведаў. (Бярэ ключ). Матчына верашчака з блінамі лепш, чым бядняцкі сухі хлеб.