Перайсці да зместу

Старонка:Будні (1929).pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Паўлюк. Я, тата, не магу!.. Мяне самога скаланула, што…

Шчусь. Спыні машыну. (Хрыпіць).

(Хутка ўваходзяць дзед Язэп і Палашка).

ЗЬЯВА IV
Паўлюк — Шчусь — Самахвал — Язэп — Палашка

Язэп. Што тут такое?

(Шчусю параліжавала мову і ён толькі трасецца, скрыгоча зубамі і стогне усё роўна як зьмёрз).

Самахвал. Спыні машыну, Язэпка!

Паўлюк. Хутчэй, дзед, бо тата памрэ!

Язэп. Ды што здарылася? Чаго гэта яго трасе? Зьмерз ці што?.. (Угледзіў правады). Хто гэта правады парваў?

Самахвал. Самі парваліся! Ды ратуй-жа чалавека, Язэпка!

(Язэп пабег у млын, праз хвіліну машына спыняе працу).

Паўлюк (асьцярожна дакрануўшыся да Шчуся, напужана адскочыў, ці не трасяне зноў). Раскручвайцеся тата.

Самахвал. Раскручвайся, кумок.

Язэп (выглядаючы). Ужо раскруціўся?

Палашка. Ужо, дзед.

(Язэп хаваецца зноў у млын, машына зноў стала працаваць).

Шчусь (садзіцца). Ой, божа мой!.. За якія-ж гэта грахі мне такая кара?

(Палашка і Паўлюк ціха вядуць гутарку. Паўлюк тлумачыць у чым справа).

Язэп. Ну што? Жывы?.. Чаго гэта вас прыгнала сюды?.. Сказана-ж усім, што да машыны падыходзіць забаронена! А ты, Паўлюк, куды глядзеў?..