Перайсці да зместу

Старонка:Будні (1929).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

валі, машыны ставілі, а я сабе думаў: нічога, нічога! За машыну вам заплацім, колькі нележыць, а млын усё-ж будзе наш, а яно глядзі, што вышла!. А ўсё, кум, праз вас!..

Самахвал (зьдзівіўшыся). Праз мяне?!

Шчусь. Так! Хто выдумаў камуну зарганізаваць? Я ці вы?

Самахвал. Прычым тут камуна?!

Шчусь. А пры тым, што ў земаддзеле ўжо даведаліся, што кулакі, значыцца, мы з вамі, склалі фальшывую камуну і зьбіраемся адваяваць у беднякоў млын.

Самахвал (зьбянтэжана). Іван Максімавіч!.. Дык гэта-ж вы прыдумалі камуну рабіць! Вы, а ня я! Я толькі далучыўся да вас…

Шчусь. Вось табе і на!.. Вось яно маё шчасьце… Я прыдумаў! А хто-ж за Паўлюка дачку сваю сватаў? Можа я?.. Хто мяне з Несьцерам мірыцца падгаварваў? Я?.. Вы, Мікіта Хведаравіч, вінаваты! Вы адзін ува ўсім! А цяпер глядзі ды слухай, як яно вось тут стукае, каб яно ім у печанях стукала! Ух!.. Праклятыя, не магу я вытрымаць, лепей у Сібір пайду, а ім усё роўна не аддам. (Кідаецца за рог млына, хапае правады і хоча іх перарваць, але яго корчыць электрычнасьцю. Шчусь крычыць нечалавечым голасам). Ой!.. Ратуйце!.. Трасе!.. Ой-ой-ой!.. (Выбягае з-за млына, абкручаны правадамі. Яго ўсяго корчыць і трасе).

Самахвал (кідаецца да яго на помач, але, дакрануўшыся, у момант адскаквае) Ай-ой!..

Паўлюк (таксама). Ой-ой!

Шчусь (крычыць). Ратуйце!.. Ой-ой!.. душу вытрасе!..

(Кідаецца на зямлю і корчыцца).

Самахвал. Ды што-ж вам, кумок, зрабіць?

Шчусь. Паўлючок!.. Ратуй!.. Ой-ой-ой!..