Перайсці да зместу

Старонка:Будні (1929).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДЗЕЯ ДРУГАЯ

Хата Шчуся чыста прыбрана, з прэтэнзіяю на гарадзкі густ. Многа абразоў і лубачных карцін з руска-нямецкае вайны. Канапа. Крэслы. Пасьля першае дзеі прайшло два тыдні. Палашка сама прыбірае ў хаце. За сцэнаю гоман. Чуваць, як Стэпа злосна лаецца.

ЗЬЯВА I
Палашка — Стэпа

Стэпа (уваходзячы). Не дажджэ, каб я ёй плаціла!.. Глядзі ты на яе, якая!.. Усіх хлопцаў прымала, а я плаці?! Ды няхай я з гэтага месца не сайду, як я табе дам хоць капейку!..

Палашка. Мама!.. Каго гэта вы лаеце?.. Мама!..

Стэпа. А твая якая справа?.. Глядзі ты, якою ціхоняю зрабілася!.. Саломеная ўдава!..

Палашка. Да што я вам такога сказала?.. (Паціскае плечмі). Лайцеся сабе на здаровейка хоць да заўтрага.

Стэпа. Ты гэта што, сьмяяцца з мацеры будзеш?.. Няхай толькі бацька з гораду вернецца… Ён табе дзявочае ўспомніць!.. Знаць будзеш!..

Палашка. Біць будуць яны мяне ці што?..

Стэпа. Там паглядзіш, ці біць будзе, ці шкадаваць будзе?.. (Трохі адышла). Госпадзі божа мой, ды калі-ж ужо гэта ўлада скончыцца? Ды калі-ж