Перайсці да зместу

Старонка:Будні (1929).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кладзе у торбу, з паліцы бярэ торбу з тутунём, адсыпае ў капшук, кладзе торбу на месца. Азіраецца, ці не забыўся чаго. Адчыняе скрыню, бярэ з прыскрынку стары зашмальцаваны бумажнік, хутка праглядае яго, кладзе за пазуху, адзяе шапку і ідзе да дзьвярэй. У гэту хвіліну ўваходзіць дзед Язэп з газаю у руках).

ЗЬЯВА VII
Несьцер — Язэп

Язэп. Куды гэта ты выбраўся?

Несьцер. Да Аверкі, а потым на станцыю… у горад.

Язэп. На станцыю? Пяшком? Уночы? Чаго гэта табе загарэлася?

Несьцер. Справа ёсьць… Гаспадарце тут самі… Палашка мяне ўжо пакінула… Дык вы тут самі як-небудзь… Праз тыдзень вярнуся… А можа і раней… Ну, бывайце. (Выходзіць).

Язэп (застыў на месцы ад зьдзіўленьня). Вось табе і на!..

Заслона