Старонка:Босыя на вогнішчы (1925, Клімавічы).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Гэй, хто там ідзе?
Сьцягам белым махае?
Рагоча?!
Вецер, плюнь яму ў вочы!
— Пачакаю!…

19.

Мы — дзеці краіны,
Дзе бура бушуе…
Мы на прадвечных руіных
Працы палац пабудуем.
Ня любяць нас — босых,
Хто век быў абуты…
На нас узіраецца скоса,
Хто, як і мы, быў закуты…
І вы, хто гымны пеў гаротным,
Хто ў цемру слаў жыцьца праменьні,
У рука раене каменьні,
І нас пабілі-бы ахвотна,
А можа Чырвань Сонца Волі
Вам асьляпіла раптам вочы…
А помніце, як вы кляліся
Братом, сялянам і рабочым!
Што вы ня здрадзіце — ніколі!
Пявун не прапяяў тры краты
Вы — адракліся…
Супастаты!!!
Бяз вас раць наша узрастае,
Рады шчыльнеюць, крэпне дух!
Вы чуйце! Песьня ня сьціхае:
«Паўстань, хто з голаду век пух!..»

20.

Бягуць яны… Іх рукі, ногі,
У крыві… пякуцца на агні…
Куды бягуць яны дарогай,
Дзе страшна ехаць на кані?
Яны баяцца спатыкнуцца, —